Усе навіны

Каземіра – пра свой пераход у «МЮ»: «Калі б прайшло яшчэ 2-3 гады, то ў мяне ўжо не было б амбіцый гуляць у іншай лізе»

8 ліпеня, 13:47

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Каземіра распавёў пра свой трансфер з «Рэала» ў англійскі клуб.

«Мая сям'я адразу прыняла такі выбар. Гэта быў шанц сысці з вялікага клуба на піку кар'еры і ва ўзросце, калі ў мяне яшчэ дастаткова сілы волі для ажыццяўлення такіх сур'ёзных крокаў.

Калі б прайшло яшчэ два-тры гады, то я наўрад ці пакідаў бы «Рэал» дзеля іншага топ-клуба, у мяне ўжо не было б амбіцый гуляць у іншай лізе.

Канешне, важкім аргументам было жаданне выступаць у АПЛ. Яна аказалася менавіта такой, як я і думаў, гэта вельмі радуе. Галоўнае, што тут няма лёгкіх матчаў.

Лідэры не могуць быць упэўненыя ў перамозе, нават калі гуляюць з аўтсайдэрамі. Калі вы будзеце гуляць толькі на 90% ад сваіх магчымасцяў, то прайграеце», – сказаў Каземіра.

31-гадовы бразілец правёў у складзе «МЮ» 51 матч у сезоне 2022/23. На яго ліку 7 галоў і 6 асістаў.

Поўная статыстыка гульца тут.