Усе навіны

Вяроўка пра маты Кавалевіча: «Няма тут нічога экстраардынарнага і чагосьці неадэкватнага»

9 ліпеня, 11:30

Экс-футбаліст маладзёжнай зборнай Беларусі і шэрага клубаў у вышэйшай, першай і другой лігах Яўген Вяроўка пракаментаваў відэа пра маты галоўнага трэнера «Нёмана» Ігара Кавалевіча.

«На самой справе смешна такое чытаць і глядзець. Ну тут не трэба шукаць сенсацыю і негатыў. Шчыра кажучы, гэта так дробна і нецікава. Чалавек, які уважліва сочыць за футболам, еўрапейскім і топавым у тым ліку разумее, што такое паводзіны трэнераў, нармальная з'ява, няма тут нічога экстраардынарнага і чагосьці неадэкватнага. Аналізуйце, райцеся з дзеючымі асобамі, з колішнімі футбалістамі, не рабіце высновы на падставе сваіх прадстаўленняў аб футболе, таму што вы ў ім ніколі не былі, вы не былі ў распранальні прафесійных клубаў і многае іншае», – напісаў Вяроўка.