Все новости

Арцём Рахманаў: «Новы спартдыр «Шахцёра» забракаваў мой і Гурэнкi пераходы. Як аказалася, для мяне на шчасце»

13 ліпеня, 21:40

Беларускі абаронца Арцём Рахманаў распавёў пра тое, як узімку сарваўся ягоны пераход у «Шахцёр».

– У Салігорску быў варыянт 100-працэнтны. Я ўжо, можна сказаць, прыехаў на базу. Пагутарыў з Багай, вырашылі супрацоўнічаць, атрымалі адабрэнне ад кіраўніцтва. Але на той момант у клубе не было спартовага дырэктара.

Здарылася так, што я прыехаў на трэніроўку. Прыехаў [Галаваты] і прадставіў новага спартовага дырэктара, які былы футбольны агент [Дзмітрый Агееў], не памятаю прозвішча. І ён забракаваў усе пераходы.

Са мной яшчэ быў і Арцём Гурэнка. Пасля трэніроўкі ён пачаў выклікаць гульцоў па адным да сябе. Мне і Арцёму абазначыў, што супрацоўнічаць не будзем. Як аказалася, для мяне на шчасце, – сказаў Рахманаў.