Усе навіны

Расіянін Плятнёў пакінуў «Арсенал». Хаўбек трэніруецца са «Слуцкам»

15 ліпеня, 12:59

Расійскі паўабаронца Дзмітрый Плятнёў пакінуў дзяржынскі «Арсенал» па дамове бакоў, паведаміла прэс-служба клуба.

Хаўбек за «пушкароў» правёў 10 матчаў, у якіх забіў 4 галы і аддаў 2 галявыя перадачы.

Паводле інфармацыі football.by, Плятнёў трэніруецца са «Слуцкам».