Усе навіны

«МЮ» прапанаваў «Аталанце» трох гульцоў у абмен на Хэйлунда

15 ліпеня, 21:08

Падчас перамоваў з «Аталантай» «Манчэстэр Юнайтэд» прапанаваў сама меней трох гульцоў і грошы за цэнтральнага нападаючага Расмуса Хэйлунда. Пра гэта паведамляе Football Insider.

«Чырвоныя д'яблы» хочуць уключыць у здзелку гульцоў, каб не плаціць «бергамаскаму» 60 мільёнаў еўра. Зрэшты, «Аталанта» гатова прадаць свайго найлепшага бамбардзіра толькі за грошы.

Сам Хойлунд узгадніў умовы кантракту з «МЮ» яшчэ ў траўні. «Манкуніянцы» плануюць цалкам засяродзіцца на перамовах з «Аталантай» пасля таго, як завершаць трансфер Андрэ Анана.

У мінулым сезоне Хойлунд забіў 15 галоў за «Аталанту» ва ўсіх турнірах. Пры гэтым ён гуляў з першых хвілін толькі ў 26 матчах. Поўная статыстыка 20-гадовага данскага форварда – тут.