Усе навіны

Уладзіслаў Татур: «З прыходам Энрыке ў «ПСЖ» хапае разыходжанняў. Напрыклад, праблемы з Кампушам і яго падпісаннямі»

16 ліпеня, 23:05

Беларускія журналісты Уладзіслаў Татур і Мікалай Хадасевіч на YouTube-канале «Дай пробью!» абмеркавалі прызначэнне Луіса Энрыке галоўным трэнерам «ПСЖ» і бягучую абстаноўку ў клубе.

– І вось, «Пары Сен-Жэрмэн». Люка Эрнандэс прыходзіць, Шкрыньяр – вольны агент, Асэнсіа – вольны агент, Угартэ таксама падпісаны, паўднёвакарэец Лі Кан Ян з «Мальёркі» таксама тут падпісаны. Правісае ўся гісторыя па Кіліяне Мбапэ, і не будзем яе дакранацца. Луіс Энрыке таксама на мінулым тыдні быў прадстаўлены.

Давай у цэлым пра вось гэты абноўлены Парыж, хаця там шмат яшчэ ўсяго невядомага. Але ад персоны галоўнага трэнера мы маем права адштурхнуцца, роўна як і навічкі, якія ўжо дашлі.

– Ну, мне падабаецца Луіс Энрыке, і наогул гэта персона. Чалавек, які здольны прымаць вельмі цяжкія, непапулярныя рашэнні, за якія яго часта крытыкавалі, калі ён працаваў у зборнай Іспаніі. Але пры гэтым гэты трэнер і тытулаваны, і, улічваючы склад зборнай Іспаніі, з якім ён працаваў, мне здаецца, ён выдатна зладзіўся. Хаця па чэмпіянаце свету могуць быць пытанні.

Наравісты такі чалавек, і пры гэтым у яго ўжо ёсць праблемы з Кампушам, спартыўным дырэктарам, які некаторыя падпісанні пракруціў ужо гэтым летам. Ён узяў Угартэ, і таго ж Шкрыньяра менавіта ён увёў яшчэ да падпісання Луіса Энрыке. І таму я думаю, што некаторым футбалістам, якія трапілі ў Парыж зараз, будзе вельмі цяжка пры Луісе Энрыке даказаць сваю неабходнасць. То бок, гэта той момант, калі проста не супалі інтарэсы.

І Кампуш не падабаецца Луісу Энрыке, па паведамленнях прэсы, таму што ён вельмі актыўна працуе з Жоржэ Мендэшам, а Луіс Энрыке ўжо чакае, калі Кампуш сыдзе – гэта адбудзецца хуткім часам – і ён зможа як бы ў сістэму клуба правесці нейкіх сваіх. людзей, каб яму было прасцей арыентавацца, лепш працаваць і лепш праводзіць сваю селекцыйную нейкую дадатковую працу.

Таму ў Парыжы ўсё па-ранейшаму няпроста. Так, Луіс Энрыке атрымаў гульцоў, якіх ён добра ведае. Таго ж Марка Асэнсіа – гэта выдатнае падпісанне. Але Шкрыньяр… Луіс Энрыке гуляе ў чатыры абаронцы, гэта значыць два ў пары, а Шкрыньяр усё ж такі ў тры цэнтральныя ў «Інтэры». І таму вось такіх разыходжанняў у «ПСЖ» хапае таксама, – адзначыў Татур.