Усе навіны

🏆 Мексіка ў 12-ы раз выйграла Залаты кубак КОНКАКАФ

17 ліпеня, 11:00

Зборная Мексікі стала 12-разовым уладальнікам Залатога кубка КОНКАКАФ.

У фінале падапечныя Хайме Ласана з мінімальным лікам 1:0 перамаглі Панаму. Вырашальны мяч на 88-й хвіліне забіў нападаючы «Феенорда» Санцьяга Хіменэс.

Такім чынам Мексіка абнавіла ўласны рэкорд па колькасці перамог у Залатым кубку КОНКАКАФ. Найбліжэйшы праследавальнік, зборная ЗША, мае ў сваім актыве 7 перамог.

На шляху да чарговага трыумфу мексіканцы выйгралі групу з Катарам, Гандурасам і Гаіці, а ў чвэрцьфінале і паўфінале прайшлі Коста-Рыку і Ямайку.