Усе навіны

Адэола можа вярнуцца ў «Гомель» на правах арэнды («Ухо»)

18 ліпеня, 16:42

22-гадовы паўабаронца «Радзімы» (Расія, Д2) Рэйманд Адэола можа перайсці ў «Гомель» на правах арэнды. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Ухо».

Адзначым, што ў першым крузе 2022 года Адэола ўжо выступаў за «Гомель».

Футбаліст правёў за «Гомель» 14 матчаў, забіў 2 мячы і зрабіў 4 вынiковыя перадачы. Разам з камандай Адэола выйграваў Кубак Беларусі ў сезоне-2021/22.

У складзе «Радзімы» футбаліст правёў 8 матчаў, не вызначыўся выніковымі дзеяннямі. У сакавіку Адэола атрымаў траўму і затым перанёс аперацыю. Апошні афіцыйны матч футбаліст правёў у лістападзе 2022 года.

Transfermarkt ацэньвае футбаліста ў 75 тысяч эўра.