Усе навіны

Экс-гулец «Зеніта» і «Арсенала» Плятнёў перайшоў у «Слуцк»

18 ліпеня, 18:22

Расейскі паўабаронца Дзмітрый Плятнёў перайшоў у «Слуцк».

Футбаліст пачынаў сезон у «Арсенале» (Д2). У 12 матчах набраў 6 (4+2) ачкоў.

Раней Плятнёў выступаў за «Зеніт», «Зеніт-2», «Томь», «Балтыку», піцерскае «Дынама», а таксама казахстанскі «Атырау».

Паўабаронца браў удзел у юнацкім чэмпіянаце свету-2015.