Усе навіны

Бага пасля 6:1 над «Івацэвічамі»: «Класна, што прыйшоў поўны стадыён. Прыемна, што ідзем далей»

21 ліпеня, 23:35

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага падзяліўся меркаваннем аб матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі з «Івацэвічамі» (6:1).

– Атмасфера матчу – супер, шмат людзей, шмат дзяцей. Добра, што прыйшоў поўны стадыён. Прыемна, што ідзем далей.

Рыхтуемся да наступнага суперніка. Шмат забілі, шмат стварылі. Былі моманты і ў суперніка.

У другім крузе працы будзе шмат і зменаў будзе шмат. Для моладзі добрая практыка, добры матч. Ідзем далей.

– Як ацаніце гульню брамніка Малашчыцага?

– У Ігнатовіча чырвоная картка. У Сярогі Чэрніка пашкоджанне. Ён старанна трэніруецца, але не зусім гатовы. Мэл правёў добры матч. У нас на апошняй мяжы было спакойна.

– У заяўцы на матч з Петрыкава былі Марцінкевіч і Стэфановіч. Марцінкевіч нават выйшаў на поле. Такім чынам падцягваеце рэзерв?

– Яны добра сябе зарэкамендавалі ў Петрыкаве, хоць там ёсць свае праблемы. Для хлопцаў, якія сябе праяўляюць, будзе добрым вопытам і паездка, і знаходжанне ў распранальні. А сёння была магчымасць даць пайграць Марцінкевічу. Заўсёды рады, калі свае дэбютуюць менавіта ў Салігорску, – сказаў Бага.