Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Табол» Забеліна перамог «Акжэтпес», «Мактаарал» Шрамчанкі і «Кайрат» падзялілі ачкі і іншыя вынікі

23 ліпеня, 19:57
2

22-23 ліпеня прайшлі матчы 16-га тура чэмпіянату Казахстана.

«Жэтысу» Паўла Назаранкі згуляў ўнічыю (1:1) з «Аксу» беларусаў Андрэя Салаўя і Яўгена Зямко. Назаранка і Салавей правялі ўвесь матч на полі, Назаранка атрымаў жоўтую картку на 62-й хвіліне, Зямко выйшаў на замену на 80-й хвіліне.

«Астана» Макса Эбонга згуляла ўнічыю (0:0) з «Атырау» галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава. У гаспадароў Эбонг правёў матч на лаўцы, у гасцей – Хаткевіч і Сцяпанаў увесь матч гулялі на полі, Стасевіч – выйшаў на замену на 46-й хвіліне.

«Актабэ» саступіў (0:1) «Кайсару» Дзмітрыя Барадзіна і Васіля Саўпеля. Соўпель выйшаў у стартавым складзе і адыграў матч поўнасцю. Барадзін не патрапіў у заяўку.

«Ардабасы» галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага перамог (2:1) «Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава. Сяднёў не патрапіў у заяўку. Бярозкін і Навумаў правялі матч цалкам на полі, Сцяпанаў – на лаўцы.

«Каспій» Максіма Плотнікава прайграў карагандзінскаму «Шахцёру» (0:1). Плотнікаў адгуляў матч цалкам.

«Мактаарал» Антона Шрамчанкі і Руслана Юдзянкова згуляў унічыю з «Кайратам» (2:2). Юдзянкоў правёў на полі ўсю гульню, Шрамчанка выйшаў у старце і быў заменены на 90+2 хвіліне.

«Табол» Паўла Забеліна выйграў у «Акжэтпеса» (2:0). Забелін адгуляў матч цалкам.

Чэмпіянат Казахстана

16-ы тур

22 ліпеня

Жэтысу – Аксу – 1:1

Гол: 0:1 – Сільва (4), 1:1 – Русевіч (11).

Астана – Атырау – 0:0

Актабэ – Кайсар – 1:0

Гол: 1:0 – Відземон (45+1).

Ардабасы – Кызыл-Жар – 2:1

Гол: 0:1 – Чыканчы (24), 1:1 – Тагыберген (59), 2:1 – Тунгышбаеў (90+2).

23 ліпеня

Шахцёр Караганда – Каспій – 1:0

Гол: 1:0 – Татыбаеў (4).

Кайрат – Мактаарал –2:2

Галы: 1:0 – Сейдахмет (13), 1:1 – Жангылышбай (37), 2:1 – Паўлу (41), 2:2 – Карымаў (45+3).

Табол – Акжэтпес – 2:0

Галы: 1:0 – Аразаў (45+1, пен.), 2:0 – Мужыкоў (83).