Усе навіны

Казакевіч працягне кар'еру ў французскім «Сэнт-Эцьене» (Д1)

22 ліпеня, 15:49

Абаронца Вікторыя Казакевіч працягне кар'еру ў «Сэнт-Эцьене» з чэмпіянату Францыі.

Апошнім клубам беларускі быў «Фрыёль» з Д3 Іспаніі. Казакевіч была стабільным гульцом стартавага складу і правяла больш за дзесяць матчаў за «Фрыёль», але камандзе фінішавала на 15-м месцы і вылецела з Д3.

«Сэнт-Эцьен» у мінулым сезоне стаў пераможцам Д2 Францыі.