Усе навіны

Андрэа Пірла: «Магчыма, саудаўская ліга стане найлепшай у свеце»

23 ліпеня, 20:35

Галоўны трэнер «Сампдорыі» Андрэа Пірла падзяліўся думкамі пра стан рэчаў у сусветным футболе.

«Адкрыўся новы рынак, як гэта здарылася некалькі гадоў таму ў Кітаі. Футбол такі ж, як жыццё: калі ёсць магчымасці, нехта імі карыстаецца. Ёсць Серыя А, АПЛ, і будзе саудаўская ліга. Магчыма, яна стане найлепшай у свеце», – сказаў Пірла.