Усе навіны

«Тотэнхэм» выйграў «Кубак тыгра». Рышарлысан аформіў хет-трык

26 ліпеня, 21:20

«Тотэнхэм» стаў пераможцам таварыскага турніру «Кубак тыгра», перамогшы сінгапурскую каманду «Ліён Сіці» (5:1). У «шпор» галы забівалі Гары Кейн (з пенальці), Рышарлісан (тройчы) і Джавані Ло Чэльса. Пасля матча футбалісты «Тотэнхэма» паднялі над галавой «Кубак тыгра». Матчам супраць «Ліён Сіці» лонданцы завяршылі перадсезонны этап у Сінгапуры. «Тотэнхэм» не выйграваў афіцыйны трафей з 2008 года, калі каманда Хуандэ Рамаса трыўмфавала ў Кубку лігі.