Усе навіны

Галоўны трэнер зборнай Украіны Рэбраў сустрэўся з сем'ямі загінуўшых ультрас

30 ліпеня, 15:19

Галоўны трэнер зборнай Украіны Сяргей Рэбраў пабываў на сустрэчы з сем'ямі загінуўшых ультрас, паведамляе дабрачынны фонд «Трыбуна Герояў».

На сустрэчы каманда фонду даклала аб выніках сваёй дзейнасці, а таксама запрасіла да абмеркавання праблематыкі сістэмнага прыцягнення фінансавай дапамогі.

Прысутныя змаглі першымі перагледзець фільм пра гісторыю стварэння і працу дабрачыннай ініцыятывы «Трыбуна Герояў», а таксама выказаць свае ідэі і пажаданні.

«Трыбуна Герояў» падтрымлівае сем'і загінуўшых футбольных фанатаў Украіны. Раней паведамлялася, што Рэбраў ахвяраваў фонду 100 тысяч грыўняў.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.