Все новости

«Вест Хэм» спрабуе знайсці замену Райсу, але прапануе занадта мала за іншых гульцоў

31 ліпеня, 11:51

«Вест Хэм», які гэтым летам прадаў Дэклана Райса ў «Арсенал» за 105 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, робіць занізкія прапановы іншым клубам. Пра гэта паведамляе The Athletic са спасылкай на неназваных футбольных агентаў.

Спрабуючы знайсці замену былому капітану, «Вест Хэм» прапаноўваў «Саўтгемптану» 20 мільёнаў еўра за Джэймса Уорд-Проуза. Зрэшты, спартыўны дырэктар «святых» публічна заявіў аб адмове: «Мы – вялікі футбольны клуб, які вылецеў у Чэмпіёншып, але ў нас ёсць добрая якасць і мы не збіраемся дазваляць нашым гульцам сыходзіць з клуба на нявыгадных умовах».

Затым «Вест Хэм» пераключыўся на іншыя кандыдатуры, у прыватнасці на Жаау Пальінью з «Фулхэма», Конара Галахера («Чэлсі»), Дэніс Закарыю («Ювентус») і Эдсана Альварэса («Аякс»), але ўсе перамовы паміж «малатабойцамі» і іншымі клубамі зайшлі ў тупік.

Цяпер «Вест Хэм» застаецца адзіным клубам АПЛ, які яшчэ не ажыццявіў ніводнага падпісання на працягу цяперашняга трансфернага акна.