Усе навіны

Хэйлунд падпісаў кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» (Фабрыцыа Рамана)

3 жніўня, 23:14

Iнсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што форвард «Аталанты» Расмус Хэйлунд падпісаў 5-гадовы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд». Пагадненне з 20-гадовым датчанінам прадугледжвае магчымасць яго падаўжэння яшчэ на сезон. «МЮ» плануе прадставіць пачаткоўца на «Олд Трафард» 5 жніўня, перад таварыскім матчам з «Лансам». Раней паведамлялася, што «Юнайтэд заплацяць за нападаючага каля 70 мільёнаў еўра.