Усе навіны

Хэйлунд стаў гульцом «Манчэстэр Юнайтэд»

5 жніўня, 15:45

«Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў аб падпісанні нападаючага Расмуса Хэйлунда. Бакі заключылі кантракт да лета 2028 года з опцыяй падаўжэння яшчэ на год. Была інфармацыя ад інсайдэра Фабрыцыа Рамана, што «Аталанта» атрымае за гэты трансфер каля 70 мільёнаў еўра з улікам бонусаў. Хейлунд быў у сістэмах дацкіх «Б-93», «Брандбю», «Голбек», у «Капенгагене»пачаў прафесійную кар'еру. Гуляў за «Штурм», апошні сезон правёў у «Аталанце», якая мінулым летам заплаціла аўстрыйцам за яго 17,2 млн еўра. У складзе каманды з Бергама Хэйлунд забіў 10 галоў і зрабіў 4 асістаў у 34 матчах.