Усе навіны

Бяссмертны стаў 19-м прадстаўніком Беларусі ў Д1 Казахстана

6 жніўня, 16:23

6 жніўня «Актабэ» абвясціў пра падпісанне кантракту з беларускім універсалам Дзмітрыем Бяссмернтым.26-гадовы футбаліст стаў 19-м беларусам у чэмпіянаце Казахстана-2023.

Нагадаем, у Казахстане выступаюць Макс Эбонг («Астана»), Усевалад Садоўскі («Ардабасы»), Павел Забелін («Табол»), Дзмітрый Барадзін, Васіль Соўпель (абодва – «Кайсар»), Павел Назаранка («Жэтысу»), Ягор Хаткевіч, Ігар Стасевіч, Мікіта Сцяпанаў (усе – «Атырау»), Антон Шрамчанка, Руслан Юдзянкоў (абодва – «Мактаарал»), Максім Плотнікаў, Ілля Чарняк (абодва – «Каспій»), Яўген Бярозкін, Мікіта Навумаў, Раман Сцяпанаў (усе – «Кызыл-Жар»), Яўген Зямко, Андрэй Салавей (абодва – «Аксу»).