Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Ёсць моманты, з-за якіх Нікіфарэнка пакуль не ў абойме «Дынама» Мінск. Гэта не траўма»

8 жніўня, 18:42
1

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка пракаментаваў адсутнасць у складзе апошніх матчаў паўабаронцы Алега Нікіфарэнкі.

– Ёсць моманты, з-за якіх Алег пакуль не ў абойме. Спадзяюся, што хуткім часам гэтае пытанне вырашыцца станоўчым чынам і для каманды, і для яго.

– Гэта не траўма, а нешта іншае?

– Не, гэта не траўма. Проста ёсць некаторыя моманты, на якія не жадаецца акцэнтаваць увагу. Проста спадзяюся, што хуткім часам Алег вернецца ў склад. Спадзяюся на гэта, – цытуе Скрыпчанку sport5 са спасылкай на «Спорт-кадр».