Усе навіны

Дзергачоў – 13-ы брамнік, які згуляў за БАТЭ ў еўракубках

18 жніўня, 11:41

Учора БАТЭ згуляў унічыю з «Шэрыфам» (2:2) у 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.

У варотах барысаўчан у еўракубках дэбютаваў Вячаслаў Дзергачоў.

22-гадовы варатар стаў 13-м галкіперам, які згуляў у варотах БАТЭ на міжнароднай арэне.

Рэкорд па колькасці матчаў у еўракубках належыць Сяргею Верамко, на рахунку якога 36 сустрэч.

За Верамко размясціліся Дзяніс Шчарбіцкі (27), Аляксандр Федаравіч (24), Сяргей Чэрнік (23), Аляксандр Гутар (19), Андрэй Гарбуноў (16), Антон Чычкан (10), Андрэй Кудравец (7), Юрый Жаўноў (4), Барыс Панкратаў, Арцём Сарока (па 2), Васіль Хамутоўскі (1).

Верамко таксама лідзіруе па колькасці «сухіх» матчаў – 13. У Топ-3 – Фёдаравіч і Шчарбіцкі (па 7).