Усе навіны

Марата можа ў трэці раз перайсці ў «Ювентус»

23 жніўня, 10:56

«Ювентус» можа ў трэці раз падпісаць нападаючага «Атлетыка» Альвара Марату.

Па інфармацыі сайта Джанлукі Ды Марцыо, турынцы могуць ажыццявіць трансфер іспанца ў выпадку, калі каманду пакіне Мойзэ Кін, якім цікавіўся «Мілан».

Нападаючы ўжо выступаў за «б’янканеры» ў 2014-2016 і 2020–2022 гадах, забіўшы 59 галоў і аддаўшы 39 выніковых перадач у 185 матчах.

Яго дзейны кантракт з «матраснікамі» разлічаны да лета наступнага года.