Все новости

«Уфа» Гурэнкі і «Волга» Клімовіча прайшлі ў наступны раунд Кубка Расіі

24 жніўня, 11:29

23 жніўня «Уфа» Сяргея Гурэнкі і Рамана Пасевіча і «Волга» Андрэя Клімовіча абгулялі «Носту» (0:0, 3:1 па пенальці) і «Універсітэт» (6:0) адпаведна ў 1/16 шляху рэгіёнаў Кубка Расіі.

Пасевіч выйшаў у стартавым складзе ўфімцаў, аднак на 62-й хвіліне яму на замену выйшаў Гурэнка, які затым забіў адзін з пасляматчавых пенальці «Уфы».

У наступным раўндзе Кубка Расіі «Волга» згуляе з «Уфай». Таксама супернікі сустрэнуцца ў бліжэйшай гульні ФНЛ-2 (Д3).