Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Атырау» Жукоўскага згуляў унічыю з «Актабэ» Бяссмертнага, «Астана» Эбонга прайграла«Кайрату»

27 жніўня, 20:00

26-27 жніўня прайшлі матчы 21-га тура чэмпіянату Казахстана.

26 жніўня

«Каспій» Максіма Плотнікава і Іллі Чарняка згуляў унічыю з «Акжэтпесам» (3:3). Плотнікаў адгуляў матч цалкам, Чарняк выйшаў у старце і быў заменены на 85-й хвіліне.

«Мактаарал» Антона Шрамчанкі, Руслана Юдзянкова і Уладзіслава Касмыніна абыграў «Шахцёр» (3:1). Юдзянкоў правёў поўны матч, Касмінін застаўся ў запасе, а Шрамчанка не трапіў у заяўку.

«Кайсар» Зміцера Барадзіна і Васіля Саўпеля згуляў унічыю з «Жэтысу» Паўла Назаранку. Барадзін правёў увесь матч і вызначыўся голам з пенальці, Соўпель выйшаў на поле на 63-й хвіліне, Назаранка – на 64-й.

27 жніўня

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна, Мікіты Навумава і Рамана Сцяпанава саступіў «Аксу» Андрэя Салаўя і Яўгена Зямко (0:1). Навумаў, Бярозкін і Салавей выйшлі ў стартавым складзе і правялі ўвесь матч. Сцяпанаў правёў увесь матч на лаўцы. Зямко пачаў гульню на лаўцы, але выйшаў на замену на 89-й хвіліне.

«Атырау» галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага і гульцоў Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава згуляў унічыю з «Актабэ» Дзмітрыя Бяссмертнага (0:0). Беларусы гаспадароў пачалі матч на полі. Стасевіч замяніўся на 88-й хвіліне. Хаткевіч і Сцяпанаў адгулялі матч цалкам. Бяссмертны правёў матч на лаўцы.

«Астана» Макса Эбонга прайграла ў гасцях у «Кайрата» (0:1). Эбонг не трапіў у заяўку.

«Табол» Паўла Забеліна згуляў унічыю з «Ардабасы» (0:0) галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага. Забелін пачаў матч на полі і атрымаў жоўтую на 3-й хвіліне. Садоўскі пачаў матч на лаўцы і выйшаў на замену на 64-й хвіліне.

Чэмпіянат Казахстана

21-ы тур

Рэйтынг казiно

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...