Усе навіны

Манчыні стаў галоўным трэнерам зборнай Саудаўскай Аравіі

27 жніўня, 23:19

Раберта Манчыні ўзначаліў зборную Саудаўскай Аравіі.

Па чутках, 58-гадовы італьянец падпісаў 3-гадовы кантракт і будзе зарабляць па ім 20 мільёнаў еўра.

Два тыдні таму спецыяліст падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера зборнай Італіі з-за рознагалоссяў з прэзідэнтам мясцовай федэрацыі футбола.