Усе навіны

Максім Швяцоў: «Шаўчэнка сказаў, што яго выдалілі з чата зборнай Беларусі. У мяне такая ж сітуацыя»

28 жніўня, 14:29

Абаронца мінскага «Дынама» Максім Швяцоў пракаментаваў невыклік у зборную Беларусі.

– Ці былі ў цябе варыянты з'ехаць за мяжу?

– Былі. Але такія, якія мяне не задавальнялі.

– А сам хацеў зʼехаць?

– Ну так, вядома. Усё роўна заўсёды жадаеш чагосьці большага. Добра там, дзе нас няма. Заўсёды так атрымлівалася, што мяне тут усё задавальняла.

– Можа, былі думкі скончыць у мінскім «Дынама»?

– Не ведаю. Кожны сезон усё мяняецца, мяняюцца трэнеры. Нельга адгадаць. Перад сезонам абдумваеш. Цяпер прапаноўвалі кантракт – думаў. Да гэтага – таксама.

– На гэты раз цябе не выклікалі ў зборную. Якія эмоцыі?

– Чакана, шчыра кажучы. Глеб Шаўчэнка сказаў: ды мяне з чата даўно выдалілі. У прынцыпе, у мяне такая ж сітуацыя. Я недзе не гуляў, таму ўвогуле ніякіх пытанняў. Значыць, ёсць іншыя футбалісты, якія цяпер мацнейшыя, – сказаў Швяцоў.