Усе навіны

Паўабаронца «Гомеля» Адэола пра пераход у Расію: «Такое рашэнне не мог прымаць адзін. Былі дамоўленасці паміж клубамі і агентамі»

30 жніўня, 13:37

Паўабаронца «Гомеля» Рэйманд Адэола ўспомніў аб пераходзе з «Гомеля» ў «Радзіму» з Д2 Расіі.

– У мінулым сезоне вы ярка сябе праявілі, але пасярод чэмпіянату з'ехалі ў Расею, хоць хадзілі размовы, што вашым жаданнем было застацца. Ці Так гэта?

– Такое рашэнне не мог прымаць адзін. Былі дамоўленасці паміж клубамі і агентамі. Магчыма, і хацеў бы застацца, але гэта быў новы выклік і велізарны досвед. Аднак не сумнявайцеся, што маё сэрца тут, у «Гомелі».

– Як ацэніце перыяд выступаў за «Радзіму»?

– Гэта зусім іншы турнір. У расійскай першай лізе амаль усе каманды аднолькавага ўзроўню. Пры гэтым абсалютна пазітыўна ўспрымаю гэты этап маёй карʼеры. Папрацаваў з іншымі трэнерамі, пагуляў з новымі партнёрамі. Наш трэнерскі штаб прапаноўваў разнастайныя тактычныя задумкі, пад якія трэба ўмець падладжвацца і вучыцца на хаду. Адзінай праблемай была траўма, якую давялося гаіць і прапусціць дастатковую колькасць часу, – распавёў Адэола.