Усе навіны

Лёсаванне групавога этапа Лігі чэмпіёнаў. «Рэал» згуляе з «Напалі», «Баварыя» - з «МЮ», «Дортмунд», «ПСЖ» «Мілан» і «Ньюкасл» - у адной групе

31 жніўня, 20:05

31 жніўня прайшло лёсаванне групавога этапа Лігі чэмпіёнаў.

На групавой стадыі турніру будуць удзельнічаць 32 каманды. Лёсаванне праходзіла ў Манака.

Група A: «Баварыя», «Манчэстэр Юнайтэд», «Капенгаген», «Галатасарай»

Група B: «Севілья», «Арсенал», ПСВ, «Ланс»

Група C: «Напалі», «Рэал», «Брага», «Уніён»

Група D: «Бенфіка», «Інтэр», «Рэд Бул Зальцбург», «Рэал Сасьедад»

Група E: «Феенаорд», «Атлетыка», «Лацыа», «Селтык»

Група F: «ПСЖ», «Барусія» Дортмунд, «Мілан», «Ньюкасл»

Група G: «Манчэстэр Сіці», «Лейпцыг», «Црвена Звезда», «Янг Бойз»

Група H: «Барселона», «Порту», «Шахтер» Данецк, «Антвэрпэн»

У лёсаванні прынялі ўдзел 26 уладальнікаў прамых пуцёвак і шэсць пераможцаў раунда плэй-оф.

Удзельнікаў падзялілі на чатыры кошыкі. У першую патрапілі пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а таксама чэмпіёны топ-6 асацыяцый рэйтынгу УЕФА. Па трох кошыках, якія засталіся, каманды размеркавалі згодна з клубным рэйтынгам УЕФА.

Клубы з Расіі не былі дапушчаны да ўдзелу ў еўракубках у гэтым сезоне.