Усе навіны

Аль-Хелайфі – пра падаўжэнне кантракту з Мбапэ: «Не хачу размаўляць пра гэта»

1 верасня, 12:04

Прэзідэнт «ПСЖ» Насер Аль-Хелайфі пракаментаваў будучыню форварда Кіліяна Мбапэ ў камандзе.

«У нас ёсць больш за 24 гадзіны (да закрыцця трансфернага акна – заўв.). Кіліян з'яўляецца гульцом «ПСЖ».

Мы вельмі добра паразмаўлялі з ім, ён выдатны гулец, чалавек і прафесіянал. Мы размаўлялі таксама з іншымі членамі яго сям'і.

Падаўжэнне кантракта? Я не хачу размаўляць пра гэта», - сказаў Аль-Хелайфі.