Все новости

МАК не дапусціў беларусаў і расіян да Азіяцкіх гульняў-2023

1 верасня, 19:49

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) і Алімпійская рада Азіі (OCA) паведамілі пра нядопуск расіян і беларусаў да ўдзелу ў Азіяцкіх гульнях, якія стартуюць 23 верасня, паведамляе The Indian Express.

«Рускіх і беларускіх спартсменаў не будзе на Азіяцкіх гульнях – гэта рашэнне МАК, а не АСА», – паведамілі ў Алімпійскай радзе Азіі.

«Канцэпцыя ўдзелу спартсменаў з расійскімі і беларускімі пашпартамі ў Азіяцкіх гульнях-2023 была даследавана, як абмяркоўвалася на Алімпійскім саміце ў снежні 2022 года, але аказалася невыканальнай па тэхнічных прычынах», – заявілі ў МАК.

Раней паведамлялася, што расіяне і беларусы будуць дапушчаны да турніру ў нейтральным статусе і па-за медальным залікам.

На Азіяцкіх гульнях будуць разыграны алімпійскія ліцэнзіі, на якія і прэтэндавалі расіяне і беларусы.