Усе навіны

Качура пра матч Беларусь – Украіна ў 2001 годзе: «Нехта адразу купіў дзве машыны»

2 верасня, 17:22

Экс-нападаючы зборнай Беларусі Пётр Качура пракаментаваў чуткі вакол матчу Беларусь – Украіна ў 2001 годзе.

«Шмат хто кажа, што не было здачы матчу. Тады быў разбор на базе. Але павер: у мяне ва Украіне было вельмі шмат знаёмых людзей, якія шмат чаго распавядалі. Быў выпадак. Але не ў дваіх – у аднаго. Не хачу прозвішча казаць. Нехта адразу купіў дзве машыны – BMW і Mercedes. Мне сказалі: 150 штук. Можаце пісаць, можаце не пісаць. Але гэта я ведаю. Некаторыя незадаволеныя», – сказаў Качура.

Нагадаем, што пасля таго матчу галоўны трэнер зборнай Беларусі Эдуард Малафееў абвінаваціў у здачы гульні гульцоў кіеўскага «Дынама» Валянціна Бялькевіча і Аляксандра Хацкевіча.