Усе навіны

Галкіпер «Шахцёра» Чэрнік выйшаў на поле ўпершыню з сакавіка

3 верасня, 16:30

3 верасня «Шахцёр» у матчы 20-га туру чэмпіянату Беларусі сустракаецца з «Энергетыкам-БДУ». Вароты салігорскай каманды абараняе Сяргей Чэрнік.

Брамнік упершыню з сакавіка выйшаў на поле. Нагадаем, ён перанёс аперацыю. У матчы 1-га тура супраць «Нафтана» (2:1) Чэрнік атрымаў траўму левага плечавага сустава. У сутыкненні з нападаючым навапалачан былі пашкоджаны звязкі ключыцы.