Усе навіны

Гутар не патрапіў у заяўку БАТЭ на матч з брэсцкім «Дынама»

3 верасня, 18:16

3 верасня БАТЭ ў матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі сустрэнецца з брэсцкім «Дынама». У заяўку барысаўчан галкіпер Аляксандр Гутар не быў уключаны.

Нагадаем, футбаліст 1 верасня вярнуўся ў БАТЭ амаль праз 11 гадоў. Пра гэта паведаміла прэс-служба клуба.

Апошнім клубам 34-гадовага галкіпера быў «Аксу» з чэмпіянату Казахстана. Там Гутар правёў тры гульні і прапусціў шэсць мячоў.

Брамнік знаходзіўся ў сістэме БАТЭ з 2006 па 2013 гады. За гэты час Гутар прайшоў шлях ад маладзёжных каманд да асноўнага складу. Усяго за першую каманду барысаўчан варатар згуляў 77 матчаў, прапусці 63 мячы, і правёў 37 матчаў на нуль.

Нагадаем, Гутар быў фігурантам «чорнага спісу» так званага міністэрства спорту, які складаецца як мінімум з 48 прозвішчаў, у асноўным з удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спісу клубам у рэжымнай Беларусі было забаронена заключаць кантракты.

Пазней стала вядома, што «Мінспорту» робіць выбарачныя выключэнні са спісу, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у рэжымных мерапрыемствах, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.

2 жніўня Гутар даў «пакаяную» прэс-канферэнцыю.