Все новости

Кiрыл Альшэўскі: «Гутар правёў з БАТЭ толькі адну трэніроўку. Было б няправільна яго заяўляць на матч з брэсцкім «Дынама»

3 верасня, 23:22

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі растлумачыў прычыну незаяўкі галкіпера Аляксандра Гутара на матч з брэсцкім «Дынама» (4:0).

– Чаму па-за заяўкай застаўся Гутар?

– Ён патрэніраваўся з намі толькі адну трэніроўку, калі можна назваць яе трэніроўкай. Было б няправільна [яго ўключаць у заяўку] у адносінах да іншых нашых брамнікаў, – сказаў Альшэўскі.