Усе навіны

Бага пасля 3:2 над «Энергетыкам-БДУ»: «Чэрнік лепш за ўсіх трэніруецца ў вышэйшай лізе. Ён заслугоўвае гуляць»

4 верасня, 15:04

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Энергетыкам-БДУ» (3:2).

– Зацягнулася наша серыя без перамог, без набраных ачкоў. Улетку мы наогул мала згулялі – па-мойму, чатыры матчы, калі не лічыць кубкавыя.

Таму важна было выйграць перад паўзай і пасля непераканаўчай серыі. Гэта самае галоўнае. Вядома, з вялікай колькасцю памылак, бязладдзе, дзіцяча-юнацкага футбола. Тым не менш што маем, тое маем. Тры ачкі – гэта важна.

Зараз крыху адпачнем, хтосьці паедзе ў зборную – будзем заўзець за іх. Далей нас чакае вясёлая канцоўка. Усе прэтэндэнты на п'едэстал прыязджаюць да нас. Будзем рыхтавацца.

– Як ацаніце стан Сяргея Чэрнiка, які згуляў упершыню за доўгі час?

– Добра ацаню. Прапушчаныя галы заўсёды засмучаюць, але гол галу розніца. Здароўе яго не турбавала. Мусіць, ён лепш за ўсіх трэніруецца ў вышэйшай лізе.

Сочыць за сабой, за харчаваннем – за ўсім. Я магу гэта сказаць пра ўсіх брамнікаў... Сярога трэніруецца як пракляты і заслугоўвае гуляць. Ён неабыякава гуляе, шмат падказвае партнёрам, – сказаў Бага.