Усе навіны

Уладзіслаў Клімовіч: «Чакаем складаны матч з Андорай. Тыя ж швейцарцы выйгралі ў яе толькі 2:1»

8 верасня, 11:15

Паўабаронца зборнай Беларусі і падпісант за рэжым Уладзіслаў Клімовіч падзяліўся чаканнямі ад будачага матча са зборнай Андоры ў кваліфікацыі Еўра-2024.

– Што скажаце пра зборную Андоры?

– Разбіралі яе. Але і па выніках матчаў усё бачна: нікому з гэтай камандай проста не было. Тыя ж швейцарцы выйгралі толькі 2:1. Як і ізраільцяне. З Косава была нічыя. Чакаем у суботу складаны матч. Андорцы спадзяюцца на абарону, у абароне, па сутнасці, дзевяць-дзесяць чалавек. Зразумела, ўзламаць такія рэдуты няпроста. Таму гульня будзе вязкай, цяжкай. Але ўсё роўна настроены перамагаць. Іншы вынік ні заўзятары, ні кіраўніцтва не прымуць, – сказаў Клімовіч.