Усе навіны

Аль-Хелайфі пра чэмпіянат Саудаўскай Аравіі: «У Еўропе самыя вялікія і найважнейшыя турніры, а таксама найлепшыя футбалісты»

8 верасня, 11:50

Кіраўнік Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў Насер Аль-Хелайфі падзяліўся меркаваннем пра уплыў саудаўскай лігі на еўрапейскі футбол.

«Я не думаю, што існуе нейкая пагроза. Давайце засяродзімся на Еўропе і нашых клубах.

У нас самыя вялікія і важнейшыя турніры, а таксама найлепшыя футбалісты.

Мне не трэба ацэньваць тое, што адбываецца за межамі Еўропы. Давайце засяродзімся на сабе», – заявіў Аль-Хелайфі.

Гэтым летам клубы Саудаўскай Аравіі патрацілі на трансферы 955,87 мільёна еўра.