Усе навіны

Малькевіч перайшоў ва «Урал» Ганчарэнкі

8 верасня, 12:13

Абаронца Уладзіслаў Малькевіч перайшоў ва «Урал». Па дадзеных Transfermarkt, сума трансферу 23-гадовага гульца з БАТЭ склала 200 тысяч еўра.

У бягучым сезоне Малькевіч правёў за барысаўчан 23 матчы ва ўсіх турнірах, адзначыўся двума забітымі мячамі і трыма галявымі перадачамі.

Ва «Урале» таксама выступаюць беларускі брамнік Дзяніс Шчарбіцкі і абаронца Ягор Філіпенка. Каманду ўзначальвае беларус Віктар Ганчарэнка, а асістэнтам у яго працуе Аляксандр Ермаковіч.

Нагадаем, Малькевіч з'яўляецца падпісантам рэжымнага ліста спартоўцаў.