Усе навіны

Джордан Пікфард: «Уокер з'яўляецца найлепшым правым абаронцам у свеце»

11 верасня, 14:11

Брамнік зборнай Англіі Джордан Пікфард падзяліўся меркаваннем пра партнёра па нацыянальнай камандзе Кайла Уокера.

«Я лічу, што ён з’яўляецца найлепшым правым абаронцам у свеце. Яго тэмп супраць Міхаіла Мудрыка, які з’яўляецца вельмі хуткім, і гульня ў абароне супраць Кіліяна Мбапэ даказваюць гэта.

Яму 33 гады, ён – дасведчаны гулец, які выйграў з «Манчэстэр Сіці» усе магчымыя трафеі. Яго досвед дапамагае нам, і з ім сапраўды добра працаваць», – сказаў Пікфард.