Все новости

Юрый Пунтус: «Мне сорамна за зборную Беларусі U-21. Я б пасля такіх вынікаў падаў у адстаўку»

11 верасня, 16:35
1

Галоўны трэнер «Макслайна» Юрый Пунтус пракаментаваў вынікі зборнай Беларусі U-21 у кваліфікацыі на Еўра-2025.

Нагадаем, маладзёжная зборная Беларусі ў адборы на ЧЕ-2025 тройчы згуляла ўнічыю (з Грэцыяй і двойчы з Андорай) і пацярпела паражэнне ад Фарэрскіх астравоў.

– Юрый Іосіфавіч, не магу не спытаць пра вынікі маладзёжнай зборнай. Што з ёю адбываецца?

– Мне сорамна! Я гэта выказаў, як сябра выканкаму, адразу пасля двух нічыйных вынікаў супраць Андоры. Мы не мелі права гэтай камандзе аддаваць так шмат балаў. Маю вопыт і магу дакладна сказаць – у нас вельмі баяздольная каманда. Перад ёй трэба ставіць самыя сур'ёзныя задачы, а не думаць, як абыграць Фарэрскія выспы. Чаму такое адбываецца? Не ведаю, ні ў якім разе не хачу быць супраць сваіх калег, але я б, маючы свой характар і ведаючы, для чаго ў футболе, пасля такіх вынікаў падаў бы ў адстаўку! – сказаў Пунтус.