Усе навіны

Качура пра нічыю з Андорай: «Не хапала агрэсіі ў нападзе»

12 верасня, 11:16

Экс-нападаючы зборнай Беларусі Пётр Качура падзяліўся меркаванне пра матч каманды супраць Андоры (0:0).

«Нам не хапала агрэсіі ў нападзе. Што да трэнера і трэнерскага штаба: упэўнены, што яны павінны былі паглядзець мінімум пяць, а то і дзесяць паядынкаў і прааналізаваць хлопцаў зборнай Беларусі і гэтак далей. Што да гульні: лічу, што аналіз быў. Андора будзе гуляць ад абароны, мы будзем гуляць першым нумарам. Усё ж, трэба было працаваць па схемах 4-3-3 ці 4-2-3-1, каб больш было гульні ў нападзе. Я б не сказаў, што Канцавы – чысты нападаючы. У нас не хапала вертыкальных перадач, большай накіраванасці на браму. Першы ўдар у нас быў зроблены на 71-й хвіліне.

Іспанскі трэнер убачыў, як гуляў Лісаковіч у першым тайме: з шасці галявых момантаў ён страціў у пяці і не ўключаўся ў абарону. Накшталт бы гуляў, але як заўсёды бракавала агрэсіі пры завяршэнні. 0:0 – не той вынік», – сказаў Качура.