Усе навіны

Мэдысан – найлепшы гулец АПЛ у жніўні, Пастэкоглу – найлепшы трэнер

15 верасня, 14:56

Англійская прэм'ер-ліга аб'явіла пераможцаў на намінацыі найлепшага гульца і трэнера па выніках жніўня.

Найлепшым гульцом быў вызначаны атакавалы паўабаронца «Тотэнхэма» Джэймс Мэдысан. На яго ліку 1 гол і 2 асісты ў 3 матчах.

Найлепшым сярод трэнераў стаў таксама прадстаўнік «Тотэнхэма» Эндж Пастэкоглу. Пад яго кіраўніцтвам лонданцы двойчы перамаглі і аднойчы згулялі ўнічыю.

Пасля 4 тураў «Тотэнхэм» ідзе 2-м у турнірнай табліцы АПЛ.