Усе навіны

Лёў – сярод кандыдатаў на пасаду трэнера зборнай Турцыі

18 верасня, 22:20

Нямецкі трэнер Яахім Лёў можа ўзначаліць зборную Турцыі, паведамляе Tuttomercatoweb.

Па дадзеных крыніцы, хуткім часам будзе звольнены цяперашні трэнер турак Штэфан Кунц.

Федэрацыя футбола Турцыі мае двух кандыдатаў наўзамен Кунцу: італьянца Вінчэнца Мантэлу і Яахіма Лёва.

63-гадовы Лёў у 2021-м пакінуў пасаду трэнера зборнай Германіі, які ўзначальваў 15 гадоў.

На дадзены момант Турцыя займае 2-е месца ў адборачнай групе D кваліфікацыі да Еўра-2024.