Усе навіны

Карвахаль прапусціць матч з «Уніянам» і можа не згуляць у дэрбі з «Атлетыка»

19 верасня, 16:50

Абаронца «Рэала» Даніэль Карвахаль атрымаў цягліцавае пашкоджанне правай нагі, паведамляе As.

Ён дакладна не згуляе супраць «Уніяна» ў ЛЧ 20 верасня. Ягоны ўдзел у дэрбі з «Атлетыка» 24 верасня пакуль малаверагодны.

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пацвердзіў, што замест Карвахаля супраць «Уніяна» будзе гуляць Лукас Васкес. Таксама ў першую перавялі Вінісіуса Тобіяса, які таксама можа згуляць замест Дані.

Ферлан Мендзі і Дані Себальяс аднавіліся пасля пашкоджанняў, але ўсё роўна, верагодна, супраць «Уніяна» будзе гуляць не французскі латэраль, а Фран Гарсія.