Усе навіны

«Эмпалі» пацвердзіў адстаўку Дзанеці з пасады галоўнага трэнера

19 верасня, 18:45

Галоўнага трэнера «Эмпалі» Паола Дзанеці афіцыйна звольнілі з пасады.

Гэта першая адстаўка ў сезоне Серыі А. Пад кіраўніцтвам Дзанэці каманда прайграла 4 стартавыя туры Серыі А з агульным лікам 0:12 і ідзе апошняй у турнірнай табліцы. Паола ўзначальваў «Эмпалі» з чэрвеня 2022 года, у мінулым сезоне каманда фінішавала 14-й у табліцы.

Sky Sport паведамляў, што новым галоўным трэнерам «Эмпалі» стане Аўрэліа Андрэацолі, для якога гэта будзе 4-ы этап у клубе. Першы быў са снежня 2017-га па лістапад 2018-га, другі – з сакавіка 2019-га па чэрвень 2019-га, трэці – з чэрвеня 2021-га па чэрвень 2022-га. Апошнім клубам 69-гадовага спецыяліста была «Тэрнана» з Серыі Б.