Усе навіны

Ягор Філіпенка: «Думаю, зборная Расіі патрапіць на ЧС ці ЧЕ раней, чым Беларусь»

19 верасня, 22:12
1

Абаронца «Урала» Ягор Філіпенка выказаўся пра шансы зборнай Беларусі трапіць на чэмпіянат Еўропы ці чэмпіянат свету.

– Няма шкадавання пра рашэнне завяршыць міжнародную кар'еру?

– А чаго хвалявацца? Я ж узроставы футбаліст. Хопіць ужо, няхай маладыя гуляюць. У Расіі, напрыклад, пасля 30 гадоў ужо нікога не выклікаюць.

– Калі зборная апынецца ў фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы або свету?

– Наша? Думаю, расійская каманда там раней будзе, чым мы.

– Зусім усё безнадзейна?

– Я жартую, вядома. Пакуль цяжкавата змагацца за выхад з групы. У нас у федэрацыі адбываюцца перамены, змяніўся кіраўнік, запрасілі замежнага трэнера. У Беларусі шмат робіцца для таго, каб узровень зборнай паціху рос. Іншая справа, што футбалісты засталіся ранейшымі. Паглядзім, што трэнер зможа зрабіць, ці зможа выціснуць з іх максімум.

– Маладое пакаленне не такое таленавітае?

– Мне здаецца, слабейшае, чым маё ці тое пакаленне, якое было да нас, – сказаў Філіпенка.

Нагадаем, зборная Расіі па футболе поўнасцю адхілена ад міжнародных спаборніцтваў з-за вайны РФ супраць Украіны. Зборная Беларусі, нягледзячы на саўдзел у вайне, бярэ ўдзел у кваліфікацыі да ЧЕ, аднак праводзіць дамашнія матчы на нейтральнай тэрыторыі.