Усе навіны

Экс-арбітр ЧБ Аніхімоўскі: «Рушніцкі мог сказаць: «Ты пешшу пад стол хадзіў, калі я ўжо з Колерам разам трэніраваўся»

19 верасня, 22:36

Былы арбітр чэмпіянату Беларусі Віталь Аніхімоўскі распавёў пра стаўленне да суддзяў нападаючага «Стэнлеса» Віталя Рушніцкага.

«Быў такі гулец, па-мойму, яшчэ выступае, Віталь Рушніцкі. У канцы 2000-х ездзіў у «Крылы Саветаў», а калі гуляў шмат гадоў праз у другой лізе Беларусі за «Стэнлес» з Пінска, мы з ім перасякаліся на поле.

Для Пінска Рушніцкі – любімчык, бо з'яўляецца выхаванцам мясцовага футбола. З-за гэтага ён шмат што сабе на полі дазваляе. Усім выглядам паказваў, у тым ліку арбітрам, што ён такі майстар, а мы проста прыехалі паглядзець на ягоны футбол. І калі ён прымае мяч у мятровым афсайдзе, то арбітры не павінны гэтага заўважаць. Калі ён штурхае кагосьці, дык гэта заўсёды ў межах правілаў. Ну таму што лічыў сябе зоркай мясцовага футбола, ведаў, што яго любяць у Пінску. А яшчэ любіў арбітрам казаць: «Ды хто ты такі? Я з Янам Колерам [у часы «Крылаў Саветаў»] у адным пакоі жыў, гуляў з ім у адной камандзе, быў на зборах. А ты хто такі? Рэальна, мог мне нават сказаць: «Ты пешшу пад стол хадзіў, калі я ўжо з Колерам разам трэніраваўся». Мяне такія моманты вельмі здзіўлялі», – распавёў Аніхімоўскі.