Усе навіны

Фанаты «Ман Сіці» – заўзятарам «Црвены Звезды»: «Мы купім ваш клуб і спалім яго»

20 верасня, 15:20

«Манчэстэр Сіці» перамог «Црвену Зорку» (3:1) у матчы 1-га тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў.

Сербская каманда адкрыла лік перад свістком на перапынак - гол забіў Асман Букары. У 2-м тайме гараджане адказалі 3 мячамі – дублем адзначыўся Хуліян Альварэс, яшчэ 1 гол на ліку Радры.

Падчас матчу, які праходзіў на «Этыхад Стэдыюм», заўзятары «Црвены Зоркі» махалі грашыма фанатам гараджан.

У адказ фанаты «Манчэстэр Сіці» скандавалі: «Мы купім ваш клуб і спалім яго».

У іншым матчы групы «Лейпцыг» абыграў «Янг Бойз» з лікам 3:1.