Усе навіны

УЕФА раскрытыкавалі за дазвол «Црвена Звезде» гуляць у ЛЧ у футболках з лагатыпам «Газпрома»

20 верасня, 20:03

УЕФА раскрытыкавалі за тое, што «Црвена Звезде» дазволілі гуляць у Лізе чэмпіёнаў у футболках з лагатыпам іх спонсара - расійскай нафтавай кампаніі «Газпром». «Пасля расійскага ўварвання ва Украіну УЕФА была вымушана разарваць адносіны са сваім галоўным спонсарам - расійскай дзяржаўнай нафтагазавай кампаніяй «Газпром». У гэтым годзе «Газпром» вернецца ў Лігу чэмпіёнаў з-за спонсарскага пагаднення з «Црвена Звезда». «Газпром» не толькі адзін з найбуйнейшых забруджвальнікаў у свеце, яго даходы непасрэдна выкарыстоўваюцца для аплаты вайны Расіі супраць Украіны. УЕФА павінна прывесці свае правілы па рэкламе ў адпаведнасць са сваімі публічнымі абяцаннямі. Футбол можа зрабіць тое, што спорт зрабіў з тытунем у мінулым: забараніў рэкламу прадуктаў, якія шкодзяць здароўю заўзятараў і гульцоў», - заявілі актывісты групы Fossil Free Football. Таксама супраць гэтага выступілі ультрас «Янг Бойз», які гуляе з «Црвена Звезда» у адной групе ЛЧ. «Црвена Звезда» і іх галоўны спонсар «Газпром», перакананы прыхільнік агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны, паказваюць, што футбол - больш брудную справу, чым калі-небудзь», - заявілі ультрас. Ва УЕФА адмовіліся ад каментара на гэты конт. 19 верасня «Црвена Звезда» гуляла ў футболках з лагатыпам «Газпрома» супраць "Манчэстэр Сіці» ў Англіі (1:3). У мінулым сезоне «Црвена Звезда» выступала ў Лізе Еўропы, тады ва УЕФА з нагоды футболак з лагатыпам «Газпрома» заявілі, што «гэта справа асобных клубаў». Расійская дзяржаўная нафтавая кампанія была партнёрам УЕФА, але арганізацыя спыніла з ёй адносіны пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года.