Усе навіны

Ягор Філіпенка: «Пры Анатолі Капскім быў адзін БАТЭ – цяпер гэта іншы клуб»

25 верасня, 14:27

Беларускі абаронца «Урала» Ягор Філіпенка распавёў пра важнасць Анатоля Капскага для БАТЭ, а таксама пра беларускіх футбалістаў у «Урале».

«Прыемна, што ў «Урале» ёсць хлопцы з Беларусі. Тым больш я з імі знаёмы. І Дзянісу Шчарбіцкаму, і уладу Малькевічу было прасцей адаптавацца.

Маштаб страты Капскага быў зразумелы ўжо пасля першага года. Не буду казаць пра ўвесь беларускі футбол – у першую чаргу Анатоль Капскі быў важны для БАТЭ. Пры ім быў адзін БАТЭ – цяпер гэта зусім іншы клуб», – сказаў Філіпенка.